Беларусь Падавайся 22 верасня 2017

Трэнiнгавы курс па адвакатаванню

Прагляды: 2 370

© Fanny Papay
Ёсць ідэя адвакатыўнай кампаніі, але не ведаеш, з якога боку да гэтага падыйсці? Не бяда. Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй «GOFor» (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатаванню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў.

Калі: 11-17 лістапада. Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній — да канца студзеня 2018 г.

Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.

Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц:
— наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі;
— досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год;
— быць прадстаўніком/прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.

Вашая арганізацыя, ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на [email protected] з пазнакай у тэме «Суправаджальны ліст — "Трэнінгавы курса па адвакатаванню"» не пазней, чым 30 верасня.

Анкета па спасылцы.
Дэдлайн — 30 верасня (23:59). Колькасць месцаў абмежавана.