Беларусь падзеі 26 верасня 2017

Кінапрагляд фільму «Чалавек. Частка 3» у Гомелі

Прагляды: 970

Калі цябе хвалюе пытанне «Што робіць нас людзьмі?» — скарыстайся магчымасцю паглядзець дакументальны фiльм — кранальны, неверагодна прыгожы твор мастацтва, здольны памяняць тваё стаўленне да жыцця.

Велізарная кінастужка «Чалавек», сабрала ў сябе аповеды 2 тысяч людзей з 60 краін свету, магчыма, не адкажа на ўсе пытанні, але з'яўляецца адпраўной кропкай для дыялогу на тэму «чалавечнасці».

Гэты фільм стаў першым фільмам, прэм'ера якога адбылася на Генеральнай асамблеі ААН, дзе яго паглядзелі больш за тысячу чалавек. У дзень прэм'еры кампанія Google запусціла фільм на шасці каналах YouTube з субтытрамі на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, іспанскай і рускай мовах.

Цяпер прагляд фільма «Чалавек» арганізуе Валантэрская Служба «Вясны».

Дзе: Арт-прастора «КОВЧЕГ» (Гомель, пр-т Пабеды, 2а)
Калі: 28 верасня, 18:30 - 21.30.

Дарэчы гэта ўжо трэцяя частка трылогіі «Чалавек», якую Валантэрская Служба «Вясны» паказвае у Гомелі. Калі вы не былі на папярэдніх частках — не бяда, таму што гэта абсалютна не перашкодзіць агульнаму ўспрыманню ідэі дакументальнага фільма.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах абсалютна бясплатны. Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі.

Будзем радыя бачыць усіх — прыходзьце!

Старонка мерапрыемства ў Facebook
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.