Серыя мерапрыемстваў MAKEOUT

11 кастрычнiка DOTYK святкуе PRIDE DAY

12:52, 10 кастрычніка 2017
Няважна, наколькі далёка ты выйш_ла з шафы, ці расправі_ла свой вясёлкавы сцяг, вызвалі_ла сваё ззянне для ўсіх або толькі для самых блізкіх, DOTYK любіць цябе. І ў нашым safe space ты можаш адчуць гэтую любоў.

Мы прапаноўваем адзначыць Міжнародны дзень камін-аўта 11 кастрычніка з людзьмі, якія прымаюць і разумеюць цябе. Дзень Годнасці пройдзе ў Сталоўцы XYZ.

А 21:00 пачнуцца хуткія знаёмствы (speed meetings), на якіх ты зможаш пазнаёміцца з новымі людзьмі, пракачаць свае навыкі стасункаў, даведацца лепей пра сваю супольнасць. Для ўдзелу ў хуткiх знаемствах патрэбна рэгiстрацыя.

А 22:45 пачнецца канцэрт чароўнай Ані Жданавай. Кранальная акустыка, толькі дзяўчына і яе гітара.

Старонка мерапрыемства ў Фэйсбуку.

Распавесці сябрам:
meta
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.