Трэнінг «Жывая Бібліятэка ад А да Я: што варта ведаць арганізатар_цы?»

11:22, 24 кастрычніка 2017 | humanlibrary.by
Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста, і з-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», маючы трохгадовы досвед арганізацыі фармату ў Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не так! Знайсці «правільнае» памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У неспрактыкавана_й арганізатар_кі ўсё гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Але каманда «Жывой Бібліятэкі» рада падзяліцца сваім досведам, каб вы маглі правесці мерапрыемства прыемна і карысна для ўсіх бакоў.

Для каго трэнінг? Для будучых Бібліятэкара_к, то-бок для тых, хто хоча самастойна альбо ў складзе каманды «Жывой Бібліятэкі» ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы ладзіць Жывыя Бібліятэкі і змяняць грамадства да лепшага! Не важна, колькі ў вас досведу і якога вы ўзросту! Галоўнае, каб вы хацелі рабіць Жывыя Бібліятэкі ў Беларусі разам з намі і прытрымліваліся нашых каштоўнасцяў (павага да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, недыскрымінацыя, роўнасць).

Трэнінг запланаваны на 12 лістапада 2017 года (нядзеля) на поўны дзень у г. Мінску. Чакаецца, што ўсе ўдзельнікі перад трэнінгам 11 лістапада наведаюць Жывую Бібліятэку ў Мінску з мэтай непасрэднага знаёмства з фарматам.

Арганізатар_кі мерапрыемства пакрываюць транспартныя выдаткі ўнутры краіны (цягнік, маршрутка, аўтобус), забяспечваюць харчаванне падчас трэнінгу. Пры неабходнасці ў выключных выпадках можа весціся размова пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне ў Мінску падчас трэнігу.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 23:59 30 кастрычніка запоўніць заяўку па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная, і арганізатар_кі пакідаюць за сабой права адбору ўдзельні_ц на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатар_кі звяжуцца не пазней за 5 лістапада па электроннай пошце.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на электронную пошту [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Трэнінг 12.11».

***Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі — людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляд, і Чытачы і Чытачкі — удзельні_цы мерапрыемства. Чытачы і чытачкі прыходзяць, рэгіструюцца, атрымоўваюць картку чытач_кі і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатара_к вы можаце знайсці на сайце.

Распавесці сябрам:
meta
как медиа заставляют нас ненавидеть себя
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.