Беларусь падзеі 26 кастрычніка 2017

Ці можна ўвайсці? Гульня-семінар на тэму міграцыі

Прагляды: 2 079

Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаныя пакінуць родныя мясціны з-за войнаў, пераследаванняў ці страху за сваё жыцьцё? А аб тым, што на сёньня ў сьвеце кожн(ы/-ая) са 113-ці чалавек знаходзяцца ў падобным стане?

Дваццаць маладых мастакоў з адзінаццаці краін Еўропы і Азіі прадстаўляюць свае творы на тэму «Мяжа» у Мінску. Дзе сканчаецца Еўропа і пачынаецца Азія? На што ўплываюць межы і хто іх праводзіць? Гэта асноўныя пытанні выставачнага праекта Гётэ-Інстытута «Мяжа».

Выстава «Мяжа» сумесна з Human Constanta ладзіць інтэрактыўную гульню-семінар на тэму міграцыі і ўцекачоў «Ці можна ўвайсці?»

У гульнявой форме ўдзельнікі змогуць лепш разабрацца з тэмамі міграцыі і ўцекачоў: Хто такія мігранты? Якія правы ў іх ёсць? Якія стэрэатыпы адносна ўцекачоў замацаваліся ў беларускім грамадстве?

Дата: 30 кастрычніка (пянядзелак)
Месца: Культ. цэнтр «КОРПУС» (Мінск, пр.Машэрава 9/8)
Час: 19:00 - 21:00
Уваход вольны

Старонка мерапрыемства ў Facebook
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.