Беларусь падзеі 26 кастрычніка 2017

Уводны курс у канцэпцыю «Глыбінны антыфашызм» — Баранавічы

HumanConstanta | Прагляды: 2 714

Уводны курс у канцэпцыю «Глыбінны антыфашызм» — Баранавічы 27 кастрычніка.

Усе мы звыкліся думаць, што фашызм — гэта нешта далёкае, даўно забытае і, вядома ж, зусім не пра нас. Але спяшаемся запэўніць, што фашызм так і не стаў перажыткам гітлераўскіх часоў, і працягвае сваё існаванне ў нашай штодзённасці. Ня верыш? Думаеш, гэта не так?

Як часта ты адчуваеш дыскамфорт і грэбаванне, калі выпадкова сустракаешся на вуліцы з прадстаўнікамі рома ці, напрыклад, арабам? А пра што думаеш, калі бачыш чарнаскурага чалавека? А чалавека з тату на твары? Думаў/ла ты над тым, чаму ўзнікаюць гэтыя непрыемныя пачуцці і наколькі гэта нармальна?

Мы прапануем табе прыйсці на сустрэчу з намі і пагутарыць з самім/ой сабой.
Такім чынам, мы прапануем высветліць:
- што такое сучасны фашызм?
- як яму супрацьстаяць?
- чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму?
- як жыць з разуменнем «ўнутры мяне — фашыст»

Гэта будзе цікава кожнаму/ай:
- хто працуе над сабой
- каму блізкія ідэі гуманізму
- хто хоча зразумець сябе і грамадства лепш

Што нам дасць дадзены семінар?
- здольнасць распазнаваць фашызм ў штодзённым жыцці
- здольнасць спыняць свайго «маленькага фашыста»
- падсвядома не заахвочваць фашызм і дыскрымінацыю ў прынцыпе і супрацьстаяць яму

Будзем рады бачыць цябе на сваім мерапрыемстве. Калі табе гэта цікава, запаўняй анкету ўдзельнікацы да 26 кастрычніка 2017 (уключна) і прыходзь.

Калі: 27 кастрычніка 2017
Час: 18:30
Месца: Баранавічы (дакладнае месца правядзення мы абавязкова паведамім пасля запаўнення анкеты).

І памятай:
«Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой «маленькі фашыст» кіраваць табой».

Старонка мерапрыемства ў Facebook.