27 лістапада 2017

Прэзентацыя друкаванага часопіса пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT

Прагляды: 3 583

Мы радыя запрасіць вас на прэзентацыю друкаванай версіі нашага часопіса і адсвяткаваць разам гэту важную для ЛГБТ+ супольнасці падзею ў «сталоўцы XYZ », вул. Фабрыцыуса, 4, г.Мінск, 15 снежня а 19:00.

У гэтай кнізе сабраныя важныя, кранальныя, патрэбныя гісторыі, якія распавядаюць пра жыццё ЛГБТ+ у Беларусі за апошнія 20 гадоў. Гісторыі, якія хацелі сцерці; гісторыі, якія важна пачуць. Нянавісць і цэнзура ў адносінах да ЛГБТ+ людзей уплывае на нас усіх, а не толькі на тых, хто апынуўся па той бок стыгмы, маўчання і сораму. Што б ні здарылася заўтра, часопіс застанецца матэрыяльным сведчаннем таго, што ЛГБТ+ у Беларусі – гэта неад'емная частка гісторыі.
Засталіся апошнія штрыхі: цяпер мы шчыльна занятыя вытворчасцю. Упершыню ў Беларусі ў рэалізацыі ЛГБТ-праекту ўдзельнічае адна з найбуйнейшых рэспубліканскіх друкарняў. Гэта складаны шлях, і мы радыя, што пакуль у нас атрымліваецца адстойваць свае інтарэсы.

Ужо ў першай дэкадзе снежня часопісы з пахам друкарскай фарбы патрапяць у нашую бібліятэку, а адтуль адправяцца да сваіх уладальнікаў, а таксама ў бібліятэкі і архівы.

Тыя, хто падтрымлівалі праект па друкаванні часопіса MAKEOUT праз Талака.бай, змогуць забраць свае часопісы ў Мінску адразу на прэзентацыі ў “Сталоўцы XYZ”, вул. Фабрыцыуса, 4, г.Мінск, 15 снежня а 19-й.

Падзея на Facebook