Серыя мерапрыемстваў MAKEOUT

Серыя мерапрыемстваў «(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару»

09:27, 5 снежня 2017
© sheeborshee
Некарэктная лексіка, заклікі да гвалту, стэрэатыпы... Мова варожасці ў сучасных медыях — з'ява нярэдкая. Яна прымае розныя формы і ўдала маскіруецца ў тэкстах пад жарты ці асабістае меркаванне. Як гэта працуе, навошта мы выкарыстоўваем «мову варожасці» і чаму гэта датычыць цябе асабіста? MAKEOUT запрашае цябе правесці з намі выходныя без мовы варожасці, каб разам падумаць і адказаць на гэтыя пытанні.

Калі: 16-17 студзеня
Дзе: Press-club (Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601) - акрамя варкшопа


Прыходзь абавязкова, калі ты:
- пішаш або редагуеш тэксты;
- працуеш у медыя;
- проста хочаш, каб вакол стала меней вербальнага гвалту.

Два дні на тое, каб абмяняцца досведам, меркаваць набалелае і атрымаць новыя ўменні, якія ўжо заўтра ты зможаш ужываць самастойна і паказваць іншым.

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.

Для ўдзелу ў варкшопе неабходна папярэдне зарэгістравацца.
Адрас месца правядзення варкшопа будзе дасланы вам пасля рэгістрацыі.


Будзе цікава!

Cтаронка мерапрыемства на Facebook

Праграма

16.12

13.00 - 15.00 - Public-talk з Аленай Касцючэнка («Новая Газета», Расія)

Алена Касцючэнка — расійская ЛГБТ-актывістка і журналістка «Новай газеты». Гэта яна пісала пра першыя крокі Pussy Riot і брала інтэрв'ю ў гея з Чачні, які выжыў пасля выкрадання і катаванняў. Сферай яе прафесійнай зацікаўленасці з'яўляюцца «нябачныя супольнасці»: наркаспажыўцы(-вачкі), сэкс-працаўнікі(-цы), сацыяльныя сіроты, супрацоўнікі(-цы) паліцыі, мігранты(-кі).

Як працаваць і жыць на скрыжаванні журналістыкі і актывізму? Чаму нам часам так складана супрацоўнічаць? Як пераадолець узаемныя стэрэатыпы, і ці могуць быць агульныя мэты ў СМІ і ЛГБТ-супольнасці? Пра гэта і многае іншае Лена раскажа праз асабісты досвед.

15.00 - 15.30 - Кава-брэйк

15.30 - 16.00 - Прэзентацыя «Канвеер стэрэатыпаў: гендар, сексуальнасць і мова варожасці ў электронных медыя Беларусі»

Сёлета нашыя калегі актыўна маніторылі працу папулярных медыяў на прадмет мовы варожасці. Мы таксама не засталіся ўбаку і на прыкладзе вясновых публікацый паспрабавалі зразумець, як канструюецца мову варожасці. Высновамі і вынікамі гэтага актывісцкага даследавання MAKEOUT гатовы падзяліцца падчас сустрэчы.

16.00 - 18.00 - Дыскусія «Словы і сэнсы»

Наколькі часта мы сутыкаемся з «мовай варожасці» і ці заўважаем, як часам самі наўмысна ці не прадукуем яе? Ці кожны некарэктны выраз і неасцярожнае выказванне з'яўляюцца прыкладам hate speech? І якую ролю тут мае кантэкст выказвання?

На дыскусіі мы абмяркуем, якая сувязь паміж рыторыкай нянавісці і рэальнай дыскрымінацыяй, з якой сутыкаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы ўразлівых групаў. А таксама паразважаем, якім чынам мы можам уплываць на журналісцкую працу, даведаемся, якія дзеянні ўжо ажыцяўляюцца ў сучаснай Беларусі і ці могуць новыя тэхналогіі дапамагчы нам у гэтым.

Інфармацыя пра ўдзельніц і ўдзельнікаў з’явіцца ў хуткім часе.

17.12

12.30 - 16.00 - Варкшоп «Мова варожасці: зона маёй адказнасці»
(неабходна папярэдне зарэгістравацца па спасылцы)


Як пісаць на адчувальныя тэмы і не аблажацца? Дзе заканчваецца рэдактарская адказнасць і пачынаецца аўтарская? Ці ёсць адказнасць і ўлада ў тых, хто чытае тэкст? Што рабіць, калі ў інтэрв'ю ёсць дыскрымінацыйныя выказванні? Колькі тэкстаў з мовай варожасці апублікаваў за 4 гады MAKEOUT? Вучымся на памылках разам.

17.00 - 19.00 - Прэзентацыя інтэрактыўнага дакументальнага фільма «Слова» (Расія)

Гэты фільм кажа пра вельмі простыя рэчы — пра нянавісць, пра чалавечнасць, пра мову варожасці, і тое, якую сілу мае вымаўленае ці напісанае слова. У гэтым фільме няма акцёраў i акторак. Ёсць толькі 8 людзей, якія сутыкнуліся з сілай вымаўленага слова. І ёсць наступствы — рэальнасць, якая атачае ўсіх нас. Гэты фільм — інтэрактыўны, а гэта значыць, што досвед узаемадзеяння з ім залежыць ад толькi ад вас.

«Фільм доўжыцца шэсць з паловай хвілін, аднак за гэты кароткі час глядач паспявае прайсці са словамі нянавісьці шлях ад жартаў з Камеды-Клаба да рэальнага гвалту, які прыводзіць да смерцяў. За гэты ж час ён паспявае пражыць прамовы нянавісці і рэакцыі герояў на гэтыя рэплікі – ад іроніі і скепсісу ў позірку, да мёртвай цішыні з моцна сціснутымі зубамі», — з рэцэнзіі Ксеніі Падольскай, мастацтвазнаўцы, аспіранткі кафедры мастацкай адукацыі і дэкаратыўнага мастацтва РГПУ ім. А.І. Герцэна.

Пра тое, для чаго і як быў створаны гэты фільм, і пра тое, з якой рэакцыяй сутыкнуліся яго стваральнікі(-цы), раскажа Святлана Захарава, мэнэджэрка па камунікацыях і cяброўка Савета Расійскай ЛГБТ-сеткі.

У пытаннях дыскрымінацыі вельмі важны грамадскі удзел. Мы распачынаем гэты праэкт у цеснай супрацы з іншымі беларускімі грамадзянскімі ініцыатывамі і арганізацыямі. Рознымі шляхамі, але аб'яднанымі намерамі мы пакрысе рухаемся да інклюзіі і ўзаемапавагі ва ўсіх сферах нашага жыцця.

Гэтая дзейнасць адбываецца ў межах сумеснай ініцыятывы «Грамадскі ўдзел».

Распавесці сябрам:
meta
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.