Месца: кінатэатр "Мір", вул. Казлова, 4а.
Уваход - вольны.
Старонка мерапрыемства ў Facebook.
У праграме:
1) прагляд фільму «Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы» (Эстонія) аб смелым (а па беларускіх мерках – нават нахабным) эксперыменце талінскай тэатральнай групы NO99. Падчас гэтай авантуры дзяржаўны тэатр ледзь не стаў палітычнай партыяй, гуляючы з агнём гратэскна гучных і пустых абяцанняў, лідарскай харызмы і выкрываннем спрэчнага палітычнага выварату існуючых партыў Эстоніі.
2) дыскусія «Папулізм: чаму ён працуе ў сучасным свеце і як?», на якую адмыслова прыедзе ўскосны ўдзельнік падзей, адлюстраваных у фільме, - былы дэпутат парламенту Эстоніі Сільвер Мейкар. Пасля кампаніі тэатра NO99 гэты чыноўнік першым прызнаўся аб уласным удзеле ў нелегітымным фінансаванні кіруючай «Партыі зменаў».
З беларускага боку ў абмеркаванні прымуць удзел таксама:
- Андрэй Ягораў, палітолаг, даследчык, дырэктар «Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі»;
- Арцём Шрайбман, журналіст, палітычны аглядальнік.
Ролю мадэратара возьме журналіст Серж Харытонаў, чые інтэрвью на RFRM.io з моцнымі публічнымі фігурамі і «шэрымі кардыналамі» ў палітыцы і культуры імкліва набіраюць сотні лайкаў і рэпостаў.
Асноўныя пытанні размовы:
- Што такое папулізм і чаму гэты тэрмін так шырока выкарыстоўваўся СМІ цягам 2017 году?
- Якія пагрозы нясе папулізм Захаду і чаму так шырока распаўсюдзіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія так доўга шукалі свабоды ў ХХ стагоддзі?
- Чаму традыцыйныя «ворагі» папулізму: адукацыя, грамадства, культура пратэсту – не здольныя зараз яму супрацьстаяць?
- У чым адрозненне папулізму ў дэмакратычных дзяржавах і дыктатурах?
- Ці магчымая кампанія NO99 у Беларусi?
- Медыя і папулізм: як СМІ знішчаюць дэмакратычныя інстытуты і грамадзянскую супольнасць?
- Свабода слова і папулізм: як распавесці пра складаныя рэчы простымі словамі і не згубіць сэнс?
Падтрымаць фестываль Watch Docs Belarus можна па спасылцы.
Распавесці сябрам: