Адкрыццё выставы «Утопія. Месца, якога няма»

09:41, 22 студзеня 2018
24 студзеня ў артпрасторы «Сталоўка XYZ» адбудзецца адкрыццё выставы «Утопія. Месца, якога няма».

Адзін з класікаў сацыялогіі ХХ стагоддзя Карл Мангейм пісаў, што ўтопія - гэта здольнасць уяўлення радыкальна выйсці за рамкі існуючага парадку, падарваць гэты парадак. У гэтым сэнсе ўтопія заўсёды зʼяўляецца тым, што паказвае на недасканаласць наяўнай рэальнасці, у ёй заўсёды ідзе гаворка аб ключавых правах і свабодах, а таксама пра спробы зрабіць стаўку на «рацыянальнасць» і змяніць свет.

У адрозненне ад класічных утопіяў, працы аўтараў пазбаўленыя татальнасці і апялююць да таго, што зʼяўляецца важным для ўдзельніц/каў.

У выставе ўзялі ўдзел Алеся Жыткевіч, Жанна Гладко, Сяргей Шабохін, Глеб Кавальскі, Дзіна Даніловіч і Горан, Оля Сасноўская, Аляксей Братачкін, гурт Non uno di meno.

З 20 студзеня па 8 лютага на тэрыторыі артпрасторы пройдзе шэраг лекцый, дыскусій і перфомансаў, аб’яднаных агульным матывам недасягальнасці ўтопіі ды антыдыскрымінацыйнай павесткай.

Праграма мерапрыемстваў

20 студзеня |18.00|Intro. Сацыяльная гульня «Іншы погляд» (Жывая Бібліятэка)
24 студзеня |19-00| Адкрыццё арт-праекту
25 студзеня |19-00| Аўтарская экскурсія ад мастакоў
26 студзеня |20.00| Кінапрагляд і дыскусія «Сэксуальная асвета ў навучальных установах»
27 студзеня |17.00| Дыскусія «Gender Ideology» Is a Fiction That Could Do Real Harm (Inconvenient Films Літва)
27 студзеня |19.00| Лекцыя «Музыка – паміж утопіяй і дыстопіяй» (Павел Няхаеў)
27 студзеня |21.00| Вечар перформансаў (Вольга Сасноўская, Дзіна Даніловіч, Горан)
27 студзеня |23.00| Вечарына «Whatever, just have fun»
31 студзеня |19.00| Лекцыя «Рэпрэзентацыя хворага цела, або тэатр з (не)абмежаванымі магчымасцямі» (Таццяна Арцімовіч)
1 лютага |19-00| Аўтарская экскурсія ад мастакоў
3 лютага|14.00| Трэнінг «Мапа Міру» (Y-PEER)
3 лютага |15.30| Дыскусія «Бяспечныя прасторы ў небяспечным асяроддзі» (Сommunity Сentre)
6 лютага |19-00| Гульня на тэму міграцыі «Ці можна ўвайсці?» (Human Constanta)
7 лютага |19-00| Інтэрактыўная лекцыя-абсурд «Вечерний Могилев» - барацьбіт з гамафобіяй» (Журналісты за талерантнасць/J4T)
8 лютага |19-00| Лекцыя «Asemic Intervention: пастмоўныя практыкі маргінальных групаў» (Кацярына Самігуліна/Tae Ateh, Юлій Ільюшчанка/Karen Karnak)


Арганізатары: DOTYK, Журналісты за Талерантнасць (J4T), Жывая Бібліятэка, Бит_ч Прастора, Non uno di meno, Y-PEER, Таццяна Арцімовіч, Вольга Салахеева і Павал Няхаеў, інфапартнэр - 34mag.

СТАЛОЎКА XYZ (вул. Фабрыцыюса, 4, 3 паверх)

пн.аў.чц.пт.сб-16.00-22.00

16+

Распавесці сябрам:
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.