«Femme in Public». Выступ Алок Вэйд-Мэнан у Мінску

Прагляды: 3 916

Якую фемінную частку сябе нам давялося знішчыць, каб выжыць у гэтым свеце? У які момант жаноцкасць становіцца сінонімам няўдачы? Хто робіць балюча людзям, якія робяць балюча табе?

Алок Вэйд-Мэнан спрабуе знайсці адказы на гэтыя пытанні…

MAKEOUT і ECLAB запрашаюць на выступ Алок Вэйд-Мэнан «Femme In Public». Гэта гібрыдная форма паміж паэтычным выступам і лекцыяй. У адчувальнай і прыватнай прасторы мы ўсе разам будзем спрабаваць даследаваць гендарную неканформнасць і феміннасць. Пасля выступу мы разам пагаворым пра тое, як паднятыя праблемы праяўляюцца ў Беларусі.

Алок Вэйд-Мэнан — індыйска-амерыканск_ая гендарна-небінарн_ая паэт_ка, перформер_ка, транс* актывіст_ка. Праз розныя арт-актывісцкія практыкі яны (Алок ужываюць да сябе займеннікі множнага ліку) расказваюць пра свой досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сістэмнай траўмы, які яны вызнаюць як нябелы, трансгендарны чалавек, чалавек з вопытам міграцыі ў «белай», кансерватыўнай Амерыцы.

Нягледзячы на рознасць нашых кантэкстаў, нам здаецца, што шмат у чым гэты вопыт можа быць пазнавальным для ЛГБТК-людзей у Беларусі і што арт-практыкі, якія выкарыстоўваюць Алок ў сваім актывізме, могуць стаць рэсурснымі і гаючымі для нашай супольнасці.



Дата: 1 жніўня, 2018.
Час: 19:00
Месца: паведамім пасля рэгістрацыі.

Для рэгістрацыі на мерапрыемства запоўніце, калі ласка, кароткую форму.

Старонкі мерапрыемства ў Фэйсбуку і Кантакце.

«Мастацтва — гэта тое, да чаго мы звяртаемся, калі мова церпіць няўдачу і забывае пра нас. Мастацтва стварае прастору, дзе мы можам сустрэцца — у свеце, які заточаны пад тое, каб трымаць нас паасобку», — кажа Алок.
КАМІН-АЎТ
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.