падзеі Беларусь 18 кастрычніка 2018

Прэм'ера дакументальнага фільма «Па-за грудзьмі»

Прагляды: 2 598

28 кастрычніка ў 18.00 MAKEOUT запрашае на прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «Па-за грудзьмі» бразільскага рэжысёра Адрыяну Суарэса (Adriano Soares), больш вядомага як Біг (Big).

(неабходная рэгістрацыя)

Мастэктамія, транссэксуальнасць, дамаганні, гвалт супраць жанчын, аборты, фемінізм. Гэтыя сучасныя пытанні падымаюцца ў фільме «Па-за грудзьмі». Горад Саўвадор быў абраны як месца дзеяння фільма праз блізказць рэжысёра з гісторыямі персанажаў і ўласна горадам.

У дакументальнай стужцы прадстаўленыя розныя погляды на тое, што хаваецца па-за грудзьмі. Грудзі ўвасабляюць мацярынства, сэксізм, эратызм і дыскрымінацыю. Іхнія значэнні складаюць частку сацыяльнага канструкта, які ідзе нашмат далей, па-за рэпрэзентацыю жаночага гендэра. Праз гэтае мноства значэнняў рэжысёр Біг некалькі разоў перапісваў сцэнар фільма. «Гэта быў няспынны стваральны працэс», – тлумачыць ён.

Мова фільму: партугальская

Субтытры: беларуская мова

Узрост 18+

Мы хочам стварыць бяспечную прастору, якая будзе камфортнай для ўсіх, таму рэгістрацыя – гэта крок насустрач павазе адно да аднаго.

Для рэгістрацыі адпраўце сваё імя, тэлефон для сувязі і колькасць чалавек на [email protected] і ўважліва чытайце зваротны ліст. Месца прагляду фільма паведамім у лісце.

Колькасць месцаў абмежаваная.

! Ліст з пацверджаннем можа трапіць у «спам» !