падзеі 3 красавіка 2019

12-14 красавіка адбудзецца нефестываль DOTYK CANCELLED

Прагляды: 767

12-14 красавіка адбудзецца нефестываль DOTYK CANCELLED. Праграма ўключае дыскусіі, лекцыі, вечарыну, кінапаказ і майстар-клас па танцы vogue.

Што такое нефестываль? Гэта вострая неабходнасць рэфлексіі вопыту леташняга квір-фестывалю DOTYK і праца над сэнсамі, якія нам пакідае рэальнасць. Гэта адказ на пытанні, якія хвалююць нашу супольнасць і грамадства.

Мы закранем тэмы крэатыўнасці і цялеснасці ў ўмовах дыскрымінацыі, выкарыставанні мовы варожасці ў пазітыўных мэтах, адносіны рэлігіі і ЛГБТК + супольнасці, і іншыя.

Складаючы праграму DOTYK CANCELLED, мы натхняліся спробамі перашкодзіць правядзенню чацвёртага квір-фэстывалю DOTYK, выказваннямі пра "падробленасць" нашай ідэнтычнасці, рэгулярнымі рэйдамі на фрэндлі клубы і петыцыямі супраць "прапаганды гомасэксуальнасці". Мы натхняліся сучаснасцю і хочам сумленна і адкрыта пагаварыць пра жыццё ненарматыўнага чалавека у 2019 годзе ў Беларусі.

12 апреля
23:59 - 5:00 Вечарына PL(R)AY WITH ME
Fera Ledyaeva, Smok, pshkn, DJ Pogodina

13 красавіка
14:00 Artist talk «Практыкі Падпарадкавання: Рэфлексія».
Удзельнік: мастак Сяргей Шабохін.

15:00 «Паміж догмай і чалавекалюбствам. Як змагаючыся з грахом (не)заўважыць чалавека».
Лекцыя і дыскусія аб рэлігіі і ЛГБТК+ супольнасці.
Удзельнікі: хрысціянін Максім Кавалёў, трансгендарны актывіст і каардынатар групы ЛГБТК+ вернікаў «Nuntiare et Recreare» Марк Кандольскі.

17:00 Дыскусія «Підар - гучыць горда?»
Удзельнікі: каардынатар грамадскай кампаніі супраць гамафобіі «Справа Пі» Андрэй Завалей, даследчык і аўтар тэлеграм-канала «Підары мары» Мікалай Гарбачоў.

19:00 Лекцыя «Уплыў Vogue-культуры на ЛГБТК+ супольнасць».
Лектар: заснавальнік курсаў Vogue-культуры «Easy Vogue» Зміцер Кароль.

20:00 Кінапаказ «Парыж гарыць».

14 красавіка
16:00 Майстар-клас па асновах танца Vogue.
Заснавальнік курсаў Vogue-культуры «Easy Vogue» Зміцер Кароль.

Месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі https://forms.gle/PaTK5bM6GCQGk3vZ8
18+
КАМІН-АЎТ
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.