Апошняе лета ў Бойце

El último verano de la Boyita
Год: 2009
Краіна: Аргентына, Гішпанія, Францыя
Рэжысёр: Хулія Саламонафф
Жанр: драма
Час: 93 хвіл.
У галоўных ралях: Гуадалупэ Аланса, Нікалас Трэйсэ, Мірэлла Паскуаль

Хто з нас заслугоўвае таго, каб называцца «дарослымі»?

Дзіцячы свет з'яўляецца светлым і ўтульным, пакуль у ім не пачынаюць узнікаць дарослыя праблемы. Што рабіць, калі твой сябар паводзіць сябе дзіўна? Як дзейнічаць, калі бацькі цябе збіваюць? Што думаць, калі з тваім арганізмам «нешта не так»? Хулія Саламонафф распавядае цалкам звычайную гісторыю пра тое, як жывецца персоне з асаблівасцямі гарманальнага фону. Але гэта толькі пярэдні план. На справе ж мы ўбачым трывожную карціну пра розніцу ўчынкаў. Хто з нас заслугоўвае таго, каб называцца «дарослымі»?