Кінкавыя боты

Kinky Boots
Год: 2005
Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Рэжысёр: Джуліан Джарральд
Жанр: камедыя
Час: 107 хвіл.
У галоўных ралях: Джоэл Эдгертан, Чыветаль Эджыафор, Сара-Джэйн Поттс

«На што вы здольныя, каб захаваць сямейны бізнес?»

Чарлі Прайс заўсёды быў няўдачнікам — нядзіва, што менавіта яму наканавана было давесці да ручкі сямейны бізнэс — абутковую фабрыку. Крах прадпрыемства непазбежны.
Але менавіта ў гэты момант адбываецца цуда, якога небарака ўжо і не чакаў. На парозе з'яўляецца Сайман — зорка кабарэ. І тое, што яму трэба -— вялікая партыя выкшталцонага абутку. І, відаць, толькі фабрыка Чарлі можа выканаць замову на ружовыя боты з вялізнымі абцасамі.

Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.