Адукацыя

Booksmart
Год: 2019
Краіна: ЗША
Рэжысёр: Алівія Уайлд
Жанр: камедыя
Час: 102 хвіл.
У галоўных ралях: Кэйтлін Дывер, Скайлер Гізонда, Біллі Лурд, Ліза Кудроў

Ніколі не позна пачаць тусавацца!

Напярэдадні заканчэння школы дзве сяброўкі-выдатніцы зразумелі, што трэба было меней вучыцца і болей адпачываць. Зараз дзяўчыны вырашаюць не адставаць ад аднагодак і за два дні нагнаць усё, што прапусцілі, пакуль старанна сядзелі за кніжкамі. Чаму ўсяго за два дні? Таму што менавіта столькі засталося да выпускнога!