«Нетрадыцыйная гісторыя кахання ад Ёргаса Ланцімаса»

Гісторыя кахання, якая разгортваецца ў найбліжэйшай будучыні. Людзей, што не маюць пары, арыштоўваюць і адпраўляюць у спецыяльны гатэль. Там яны абавязаны знайсці сабе партнёра ці партнёрку за 45 дзён. Калі ім гэта не ўдаецца, адбываецца нешта жудаснае.