Сцёрты хлопчык

Boy Erased
Год: 2018
Краіна: ЗША, Аўстралія
Рэжысёр: Джоэл Эдгертан
Жанр: драма
Час: 115 хвіл.
У галоўных ралях: Лукас Хеджес, Ніколь Кідман, Расэл Кроў

«Праўду нельга перайначыць»

Біяграфічная гісторыя сына баптысцкага пастара з кансерватыўнага мястэчка, які яшчэ падлеткам разумее сваю гомасэксуальнасць. Па патрабаванні бацькоў Джарэд вымушаны прайсці «выпраўленчую» тэрапію, каб не страціць сваіх блізкіх, сваю веру і месца ў грамадстве.