беларусь падзеі фемінізм 9 кастрычніка 2019

«Марафон лекцый» // 12 кастрычніка

Прагляды: 884

12 кастрычніка у Культ. цэнтры «Корпус» (Менск, пр. Машэрава д.9 к. 8) з 14:00 да 19:00 будуць праходзіць лекцыі ад прадстаўнікоў і прадстаўнічак НДА, блогераў і блогерак на тэмы экалёгіі, гендэру, мовы, гумару, ЛГБТ і псыхічнага здароўя.

Арганізатар — Асамблея НДА

15:00 — лекцыя Антона Шэлега і Дзяніса Іванова (Instagtam @damaster_life) «Чаму варта размаўляць пра ЛГБТ?»

Антон і Дзяніс — сям'я без шаблонаў і забабонаў з прыстаўкай "гей". Яны вядуць інфармацыйны (і вельмі папулярны) блог у інстаграме @damaster_life.

Падчас лекцыі вы пачуеце з першых вуснаў ці талерантнае наша грамадства і чаму варта размаўляць пра ЛГБТ.

Спасылка на пост аб мерапрыемстве.

19:00 — лекцыя Бэла Рапапорт «Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цвёрдая ежа»

📌 За апошні час многія паспелі зразумець, што гендар — гэта сацыяльны канструкт. Гэта стала падставай лічыць, што гендар — нешта фантастычнае, прыдуманае ў адрозненні ад іншых больш важкіх субстанцый, і што таму ад яго лёгка адмовіцца ў іх карысць.

Бэла распавядзе, чаму такі погляд на сацыяльныя канструкты з'яўляецца памылковым.

Спасылка на сацсеткі мерапрыемства ў ВК і ФБ.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.