беларусь падзеі ЛГБТК 6 лістапада 2019

Вечар ЛГБТ і квір-паэзіі у Менску

Прагляды: 515

Вечар ЛГБТ і квір-паэзіі адбудзецца у Менску 13 лістапада ў 19:00.

У раздзеле «любоўная лірыка» у школьных і ўніверсітэцкіх падручніках мы знаходзім прыклады выключна гетэрасэксуальнай любові. Калі мы чытаем біяграфіі знакамітых пісьменнікаў і пісьменніц, дык там няма аніякіх спасылак на бісэксуальнасць Марыны Цвятаевай альбо гомасэксуальнасць Оскара Уальда.

У патрыярхальным грамадстве літаратура па змоўчанні з’яўляецца гетэрасэксуальнай, а беларуская літаратура — дык тым болей. Ён кахае яе, а яна чакае на яго, — і баста.

Мы ведаем, што гэта не так. Бо мы і нашыя сябры і сяброўкі — гэта ЛГБТ і квір-людзі, якія жывуць у Беларусі, працуюць, кахаюць, бываюць шчаслівымі і не вельмі, а яшчэ — пішуць вершы.

З задавальненнем запрашаем на вечар беларускай ЛГБТ і квір-паэзіі, то бок паэзіі, напісанай ЛГБТ і квір-людзьмі, якія жывуць у Беларусі.

У вечары прымуць удзел Наста Манцэвіч, Мілана Лявіцкая, Віка Біран, Дар’я Рамановіч, Крысціна Бандурына, Валерыя Валкагонава і іншыя…

Калі ты таксама ЛГБТ ці квір-чалавек, жывеш ў Беларусі, пішаш вершы і хочаш прыняць удзел у вечары, калі ласка, напішы нам на [email protected]!

КАЛІ: серада, 13 лістапада, 19.00 — 21.30.
ДЗЕ: прастора «Другі Паверх», Машэрава 9/8 (другі паверх прасторы «Корпус»).

Пасля чытанняў адбудзецца стыхійная дыскусія на тэму ЛГБТ, квір і беларускай літаратуры.

Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня супраць фашызма і антысэмітызма ў Беларусі 2019.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.