1 сакавіка — Дзень, калі дыскрымінацыі не будзе #ZeroDiscriminationDay

Прагляды: 1 898

1 сакавіка ў свеце адзначаецца Zero Discrimination Day альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі. Гэта штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. Даведацца больш пра Zero Discrimination Day можна на zero.makeout.by

Беларускія арганізацыі —Жывая бібліятэка, MAKEOUT, Беларуская Праваабарончая Школа, Human Constanta, Дело Пі — для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і накірункам працы, робяць шэраг падзей да міжнароднага Дня нулявой дыскрымінацыі. Далучайцеся! Давайце пакажам, што нам важна!

Старонка мерапрыемстваў у Фэйсбуку.

Мерапрыемствы ў МІНСКУ:


29.02 / 11:00-19:30

Майстэрня форум-тэатра ад Цэнтра «Жывая Бібліятэка»
Дзе: прастора «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (вул. Кастрычніцкая, 16к20)
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 25 лютага па спасылцы.
Больш інфармацыі па спасылцы.

1.03 / 11:00

Уводны курс па Правах чалавека «Тэрыторыя Правоў» ад Беларускай Праваабарончай Школы
Дзе: «Тэрыторыя Правоў» (вул. Ложынская, 16-404)
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
Больш інфармацыі па спасыцы.

1.03 / 14:00-17:00

Сацыяльная гульня «Іншы погляд» ад Цэнтра «Жывая Бібліятэка»
Дзе: прастора «Другі паверх» (праспект Машэрава 9/8)
Абавязковая рэгістрацыя на гульню да 23:59 27 лютага.
Больш інфармацыі па спасылцы.

1.03 / 19:00

Кінаклуб MAKEOUT: глядзім і абмяркоўваем «Труса Джоджа».
Колькасць месцаў абмежавана. Стужка будзе дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.
Рэгістрацыя па спасылцы. Калі ласка, рэгіструйцесь толькі калі ўпэўнены, што сможаце прыйсці.

2.03 / 15:00-16:30

«Што такое злачынствы на глебе нянавісці» — сустрэча-прэзентацыя ад праваабарончай арганізацыи Human Constanta.
Дзе: Press club (вул. Веры Харужай, 3, Мінск, 6 паверх, офіс 601)
Уваход вольны.
Больш інфармацыі па спасылцы.