Нас чакаюць найцікавейшыя абмеркаванні кінафільмаў, аб'яднаных тэматыкай гендэра і сэксуальнасці. Мы будзем размаўляць не столькі пра ўласна кіно, колькі пра тое, якім чынам яно звязана з жыццём навокал і непасрэдна з намі. Пасля кожнага паказу можна будзе задаць набалелыя пытанні.
Для нас важна стварыць бяспечную і адчувальную прастору падчас нашага мерапрыемства для людзей з рознымі досведамі і гендарнымі ідэнтычнасцямі, таму мы просім памятаць, што гэта наша агульная адказнасць і што ніякія формы варожасці і дыскрымінацыі не будуць талеравацца.
Рэгіструючыся на кінаклуб, вы бераце на сябе адказнасць паводзіць сябе з павагай і прыняццем да ідэнтычнасці іншых асобаў, іх ладу жыцця, знешнасці і мовы, пазбягаць місгендарынгу, абагульненняў, парадаў без запыту і ацэначных каментароў.