28 студзеня 2014

"Гарбатая гара". Цяпер і опера

Прагляды: 2 413

У Мадрыдзе 28 студзеня адбылася прэм’ера оперы “Гарбатая гара”.

Кампазітарам выступіў Чарльз Вуарынен, які пісаў музыку да твора чатыры гады. За гэты час запланаваная першапачаткова прэм'ера ў Нью-Ёрку была адмененая на карысць Мадрыда.

"Сёння адносіны гэтых двух герояў па-ранейшаму многім падаюцца не такімі адназначнымі, гэтая тэма выклікае дэбаты і гарачыя спрэчкі", — каментуе Чарльз Вуарынен. Адну з галоўных партый выконвае Том Рэндл.

"Гарбатая гара". Цяпер і опера


"Я не глядзеў фільма. Напэўна, я адзіны, хто да апошняга часу не ведаў, што такі фільм існуе.
Мне прапанавалі ўдзельнічаць у спектаклі некалькі гадоў таму, і ў выніку я пагадзіўся. Было змененае лібрэта, перастаўленыя акцэнты. У любым выпадку, мне падалося, што цяпер многія фабульныя лініі выглядаюць больш пераканаўча"
, — кажа Рэндл.

"Гарбатая гара" ідзе ў мадрыдскім оперным тэатры да сярэдзіны лютага.

MAKEOUT паводле Euronews
Фота: www.out.com
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.