Фотавыстава «Камін-аўт»


Фотавыстава

«Камін-аўт»

гэта 12 фотаздымкаў, 12 розных гісторый, якія расказваюць пра жыццё ЛГБТК-людзей у Беларусі. Мы лічым важным пачаць гаварыць на тэму знутры, не выносячы сябе за дужкі. Расказваючы свае гісторыі, мы трансфармуем культурную прастору для таго, каб у ёй жыць.



Верасень 2014 года ўвайшоў у гісторыю беларускай квір- і ЛГБТ-супольнасці. З 8 па 14 верасня ў Мінску
прайшла фотавыстава «Камін-Аўт». Мы падрыхтавалі спецыяльны відэаролік, каб засталася памяць аб гэтай падзеі.




Праект не мае забаўляльных мэтаў, і яго важнасць не залежыць ад колькасці гісторый. Нават дзеля таго, каб прагучаў усяго адзін голас, яго варта было зрабіць.

Кожная з гісторый так ці іначай кранае тэму камін-аўта, дакументуе розны досвед самавызначэння, адчування нябачнасцi, “неўпісанасцi”, непрыняцця сябе самім сабою ці іншымі праз тое, кім ты ёсць.

Мы не даем ніякіх ацэнак і не робім высноваў пра не/абавязковасць камін-аўта. Усе гісторыі розныя: хтосьці расказвае пра тое, як зрабіў камін-аўт перад блізкімі, і пра важнасць заставацца адкрытым, хтосьці – пра тое, чаму выбірае не адкрывацца перад асяроддзем, хтосьці разважае пра сам феномен камін-аўта ў нашым грамадстве.

Важна разумець, што гаворка не ідзе выключна пра “гомасэксуальныя” камін-аўты, і сам фотапраект – большы, чым для і пра ЛГБТК-кам’юніці. З дапамогай праекта мы спрабуем распачаць дыялог, які мог бы дапамагчы пераадолець мяжу паміж “мы” і “яны”.

Спадзяемся, што для кожнага, хто хоць аднойчы быў праігнараваны, прыніжаны або ведае, як гэта – калі табе адмаўляюць у праве быць тым, кім ты ёсць, гэты фотапраект стане натхняльным.


Над праектам працавалі:

Аўтары ідэі — Коля Анціпаў, Наста Манцэвіч
Фотаздымкі — Ева Фальтэр
Тэксты — Наста Манцэвіч, Мілана Лявіцкая
Ілюстрацыі — Валерыя Дубіцкая
Каардынатарка выставы — Дар’я Рамановіч
Мэнэджэрка — Віка Біран

А таксама:
Канстанцін Старадубец, Кацярына Маціеўская, Міла Навакоўская, Святлана Гатальская, Андрэй Завалей, Аня Чаркас.


Дата
8-14 верасня, 2014

У межах фотавыставы ў лофце “БАЛКИ” прайшлі мерапрыемствы:

19:00
08.09

Адкрыццё выставы “Камін-аўт”
19:00
09.09

Гендарная адчувальнасць і гендар-бендар. Нефармальная лекцыя.
19:00
11.09

РЭТРА-архівы. Гісторыя гей-СМІ ў Беларусі. Прэзентацыя.
17:00
13.09

Гендар і горад.
Круглы стол.

Месца правядзення:
галерэя “Ў”, сумесна з арт-праектам "XXY" і
Мінскай урбаністычнай платформай

19:00
14.09
Закрыццё выставы.


Партнёры мерапрыемстваў



Фотаздымкі з мерапрыемстваў

18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю рэдакцыі. Публікацыя імя, фатаграфіі або іншай выявы якіх-небудзь асоб у межах гэтага сайта ніякім чынам не ўказвае на іх сэксуальную арыентацыю ці сэксуальныя перавагі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.