10 сакавіка 2014

Сёння ў Мінску: пластычны спектакль тэатра NiMú «Завядзёнка»

Прагляды: 1 950

© facebook.com/NiMuTheater
Што: «Завядзёнка», пластычны спектакль тэатра NiMú ў суправаджэнні жывой музыкі

Дзе: Мінск, вул. Крапоткіна, 44

Калі: сёння, 10.03.2014, 19.00



Спектакль «Завядзёнка» - гэта вынік супрацоўніцтва паміж беларускімі рэжысёрам Кацяй Аверкавай і музыкам і відэамастаком Мацеем Сабуравым, а таксама артыстамі з Германіі Ірэнай Фас Фіта і Йоханэсам Штубенфолем.
Жыццё – гэта працэс прыстасавання да недасканаласці свету?
Або гэта пастаянныя спробы пошуку новых пачуццяў і ўражанняў?
Імкненне не пражываць ўжо пражытае наноў?
Дзе мы жывем? У гэтым часе, тут і цяпер, ці ў нашым мінулым? А можа быць, у фантазіях і жаданнях? Рухаючыся па ўспамінах і снах адной рэальнай гісторыі на дваіх, мы шукаем адказы. Мы атрымліваем новыя пытанні і звяртаемся да іншых перспектыў.

Пасля прэм'еры ў Мінску спектакль будзе паказаны ў Берліне.
Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.