Беларусь 1 ліпеня 2014

РМГА "Сустрэча" ўзначаліў Аляксандр Шаблыка

Прагляды: 2 735

© Фото из сообщества Вконтакте "Чешем моделей"
У мінулую суботу, 28 чэрвеня, у арганізацыі РГМА "Сустрэча" адбылася другая справаздачна-выбарчая канферэнцыя, падчас якой сябры арганізацыі абралі новыя склад Рады арганізацыі, кіраўніка і яго намесніка.

Варта адзначыць, што на канферэнцыя прынесла шмат сюрпрызаў, найбуйнешым з іх стала абранне кіраўніком арганізацыі Аляксандра Шаблыка, які раней займаў пасаду каардынатара па маніторынгу і ацэнцы аднаго з праектаў арганізацыі.

Свае паўнамоцтва склаў былы кіраўнік арганізацыі Алег Яромін, які узначальваў "Сустрэчу" з пачатку яе працы.

Калі пераказаць тэзісна словы, з якімі Алег Яромін пакінуў пасаду кіраўніка, якія прыводзяцца ў сацыяльных сетках, гэта можна звесці ў некалькі пунктаў: арганізацыя мае высокі ўзровень даверу сярод мэтавай групы; па даследаваннях аказваецца, што МСМ адчуваюць найбольшую дыскрымінацыю не з боку міліцыі, а медыка; адчуваецца вялікі кадравы крызіс у арганізацыі.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.