Беларусь падавайся 29 студзеня 2015

Грамадзкім актывістам прапануюць пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі

Прагляды: 3 109

Пазбаўляць людзей стэрэатыпаў, штампаў і ўсяго таго сьмецьця, што зьбіраецца ў галовах цягам жыцьця, вырашылі гендэрнаадукаваныя актывісткі з розных грамадзкіх арганізацыяў.

Грамадзкім актывістам прапануюць пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі

Прадстаўніцы Офісу па правах людзей з інваліднасьцю, МГА “Гендэрныя пэрспэктывы”, Брэсцкага клюбу дзелавых жанчынаў, Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчынаў і БСДП(Г) вырашылі прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна разбураць навязаныя грамадзтвам стэрэатыпы.

Грамадзкім актывістам прапануюць пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі

Настолка “Стэрэатыпы” можа разглядацца як альтэрнатыва традыцыйным сэмінарам і трэнінгам, і даць шмат інфармацыі на тэму гендэрнай роўнасьці, перакананыя стваральніцы гульні.

Вольга, адна з аўтарак ідэі, адзначае, што гульня “Стэрэатыпы” можа нарадзіць у людзкіх галовах пытаньні і тэмы, пра якія тыя раней не задумваліся, і якія ставяць пад сумнеў прынятыя нормы.

Па словах Вольгі, у “Стэрэатыпы” ўжо пасьпелі згуляць шматлікія моладзевыя, студэнцкія, жаночыя і дэмакратычныя арганізацыі, дзяўчаты нават здолелі правесьці гульню ў некаторых дзяржаўных структурах:

Гульня выклікае безьліч пазытыўных эмоцыяў, праўда, мужчыны спачатку вельмі крытычна ўспрымаюць усё, што напісана на картках, але, дзякуючы элемэнту інтрыгі і азарту, уцягваюцца ў гульню.

Мы лічым, што спалучэньне гульні і адукацыйнага моманту дазволіць вырасьціць вольную ад гендэрных стэрэатыпаў асобу, сфармаваць новы тып мысьленьня. Спадзяемся, што пасьля гульні людзі стануць больш талерантнымі і будуць імкнуцца да роўнасьці мужчынаў і жанчынаў.


Грамадзкім актывістам прапануюць пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі

Альфа-вэрсія гульні “Стэрэатыпы” складаецца з 34 картак, на якіх намаляваныя стэрэатыпы. Цягам гульні гэтыя стэрэатыпы трэба зьняпраўджваць 170-цю фактамі. У часе гульні ўдзельнікі атрымаюць безьліч эмоцыяў, будуць спрачацца, пратэставаць, адстойваць сваю кропку гледжаньня, або нават зьменяць меркаваньне па нейкім пытаньні.

Грамадзкім актывістам прапануюць пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі

Мэта гульні — разбурыць як мага больш стэрэатыпаў. Перамагае той, хто здолее аспрэчыць і зьняпраўдзіць большую колькасьць навязаных грамадзтвам стэрэатыпаў.

Стваральніцы гульні прапаноўваць актывістам і актывісткам у адукацыйных мэтах згуляць у “Стэрэатыпы” у сваёй НДА. Для гэтага трэба зьвярнуцца на адрас [email protected] і дамовіцца на канкрэтную дату. Гульня праводзіцца бясплатна.