падавайся беларусь 2 лістапада 2015

Тыдзень дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму

Прагляды: 2 077

“Нам патрэбныя новыя утопіі, якія б далі хоць бы шанец на мару”
Данііл Горацкі, Андрэй Юраў
«Тэзісы аб свабодзе»


9-16 лістапада Моладзевая Праваабрончая група-Беларусь пры падтрымцы United традыцыйна далучыцца да Агульнаеўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. У гэтым годзе назва тыдню – “Хіба мы не казалі "ніколі зноў"?

Тыдзень дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму


Такія даты абраныя невыпадкова. Ноччу з 9 на 10 лістапада 1938 года ў Германіі адбыўся масавы габрэйскі пагром, які атрымаў назву "Крыштальнай ночы". Гэтай трагедыяй распачаўся знакаміты Халакост - жудасны гвалт габрэйскага народу, у выніку якога загінула каля 6 мільёнаў габрэяў. А 16 лістапада 1995г. ЮНЕСКА абвесціла Міжнародны дзень талерантнасці, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце.

Прадстаўнікі МПГ-Беларусь прапануюць прыняць ўдзел ва ўводным курсе па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity), які пройдзе ў нядзелю (9 лістапада) з 19:00 па 20.30.

Падчас семінара плануецца абмяркаваць:
— Што такое сучасны фашызм і як яму супрацьстаяць?
— Чым фашызм адрозніваецца ад нацызму?
— Што ёсць талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны - добры адказ на сучасныя выклікі чалавецтва?

І, канешне, шмат іншых важных і цікавых рэчаў.

Чаму гэта важна?

Вядома, што сучасны фашызм даволі складана разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным. І, нажаль, фашызм - такая рэч, якая будзе заўсёды і ў любым грамадстве. Менавіта таму важна мець імкненне разумець фашызм і працаваць з тым "унутраным фашыстам", які сядзіць ў кожным з нас. Што яшчэ за такі "ўнутарны фашыст"? Аб гэтым таксама прапаноўваем пагутарыць падчас курса.

Хочаце прыняць ўдзел у курсе? Запаўняйце анкету. Прыём заявак - да 7 лістапада ўключна.
Інфармацыя пра месца правядзення семінара дасылаецца пасля падачы заяўкі.

Акрамя гэтага, МПГ-Беларусь прапануе Вам далучыцца да прагляду анімацыйнага фільму-біяграфіі "Дзеньнік Ганны Франк" (1995г.). Фільм распавядае пра дзяўчынку-падлетка Ганну Франк, якой давялося стаць сведкам акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху. Праз экранізацыю нататак, якія яна паспела пакінуць у сваім дзенніку, мы можам прасачыць як змянялася штодзёнасьць і паводзіны людзей ва ўмовах фашызму, як гэта адбівалася на жыцці людзей.

Прагляд фільма адбудзецца 11 лістапада ў Магілёве і 12 лістапада ў Менску з 19:00 па вул. Мяснікова, д. 35, офіс: 114 ("Фіяльта")
Калі ў Вас засталіся або з'явіліся нейкія пытанні па мерапрыемствах - звяртайцеся сюды: [email protected]
Цягам тыдня таксама будзе з’яўляцца інфармацыя на сайце Моладзевай Праваабрончай групы-Беларусь

Фота вокладкі © barbaraandale
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.