правы жанчын 15 снежня 2015

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны

euroradio.fm | Прагляды: 1 653

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны. Сярод пераможцаў на муніцыпальных выбарах іх аказалася па розных дадзеных ад 14 да 20. Вядомае імя адной з іх — Салма бінт Хізаб аль-Атэйбі.

Агулам у якасці кандыдатаў былі зарэгістраваныя 978 жанчын і 5938 мужчын. Каля 130 тысяч жанчын паўдзельнічалі ў галасаванні, мужчын галасавала значна больш — 1,35 млн. Дарэчы, падчас выбарчай кампаніі кандыдаткам-жанчынам было забаронена наўпрост кантактаваць з выбарцамі-мужчынамі.

Мінулы раз муніцыпальныя саветы выбіраліся ў Саудаўскай Аравіі ў 2011 годзе. Менавіта тады кароль Абдала і дазволіў жанчынам галасаваць ды балатавацца на наступных выбарах.

На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны


На выбарах у Саудаўскай Аравіі ўпершыню перамаглі жанчыны
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.