Беларусь Падавайся 19 красавіка 2016

«PROtolerance Creative»: Трэнінг па стварэнні постэраў

by.odb-office.eu | Прагляды: 1 865

21-24 красавіка Офіс прасоўвання ініцыятыў ладзіць у Мінску бясплатны трэнінг для моладзі па стварэнні постэраў дзеля прамоўцыі талерантнасці ў беларускім грамадстве.

Вядоўк_і трэнінгу – дасведчаныя дызайнер_кi, эксперт_кі Офісу прасоўвання ініцыятыў і рэкламнай агенцыі «Salmon Graphics»

Вітаюцца ўдзельні_цы, якія любяць маляваць і валодаюць кампутарнымі праграмамі па дызайне. Лепшыя задумкі ўдзельні_ц будуць прэзентаваныя ў Мінску і рэгіёнах Беларусі 16-га лістапада — ў Міжнародны Дзень талерантнасці. Для ўдзельні_ц, якія не жывуць у Мінску, забяспечваецца пражыванне (арганізатары не кампенсуюць выдаткі на вандроўку).

Патрабаванні да кандыдат_ак:

– узрост ад 15 да 23 год;
– навыкі малявання і/або валоданне праграмамі па дызайне;
– наяўнасць лэптопа з усталяванымі графічнымі рэдактарамі, планшэта/смартфона.

Каб запісацца на трэнінг, неабходна да 20 красавіка 2016 года запоўніць анкету
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: +375293958502 ды праз пошту: [email protected]
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.