Падавайся Беларусь 11 чэрвеня 2016

Трэнінг па пытаннях гендару ў працы з моладдзю

by.odb-office.eu | Прагляды: 1 662

23-26 чэрвеня 2016 года Офіс прасоўвання ініцыятыў ладзіць бясплатны трэнінг «Гендэрная адчувальнасць у інфармацыйнай дзейнасці ў працы з моладдзю».

Тэмы трэнінгу: гендарна карэктны дыялог; міжнароднае заканадаўства па пытаннях гендару; падыход да інфармацыі з улікам гендару ды інш. Запрашаюцца спецыяліст_кі па працы з моладдзю, настаўні_цы школ, гімназій, ліцэяў; выкладчы_цы цэнтраў дадатковай адукацыі; прадстаўні_цы некамерцыйных арганізацыі, трэнер_кі.

Удзельні_цы трэнінгу пазнаёмяцца з гісторыяй гендарнага пытання ў свеце, досведам грамадскіх кампаній некамерцыйных арганізацый, улікам гендару ў адукацыі і інфармацыйный дзейнасці арганізацый.

Арганізатар_кі забяспечваюць пражыванне у Мінску, абеды і кава-паўзы.
Кандыдат_кі мусяць запоўніць анлайн-анкету.

Дэдлайн – 12 чэрвеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра трэнінг – на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected], тэлефануйце па нумары: (029) 395 85 02
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.