У Мінску адкрылася выстава «Інстытут квір-архіваў»

Прагляды: 2 088

Выстава імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Ідэя выставы «QAI/BY» узнікла падчас арт-рэзідэнцыі Караля Радзішэўскага (Польшча) ў Мінску ў галерэі «Ў».

Мастак разам з Сяргеем Шабохіным, Аляксеем Лунёвым, Жаннай Гладко, Алесяй Жыткевіч, Ігарам Саўчанкай і Аляксеем Навумчыкам зрабілі спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з'яўляецца або можа ўспрымацца як квір ў Беларусі з мінулага і дагэтуль – у якасці схаваных і нябачных пытанняў. І таму «QAI/BY» не робіць якіх-небудзь новых усталёвак, але запрашае мастакоў, актывістаў і зацікаўленую грамадскасць да асэнсавання і працягу працы над стварэннем архіва квір ў Беларусі.

«Queer Archives Institute» («Інстытут квір-архіваў»), быў створаны ў 2015 г. польскім мастаком Каралям Радзішэўскім. "QAI" імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Да гэтага Радзішэўскі працаваў на працягу многіх гадоў над тэматыкай рэпрэзентацыі гомасексуальнасці і маскуліннасці ў мастацтве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яго «QAI» кіруецца зацікаўленасцю да канцэпцый і ўвасаблення квір ідэнтычнасцяў, што дазваляе больш шырокі, менш канфармісцкі і наўмысна шматсэнсоўны разгляд сексуальных і гендэрных установак.

Выстава працягнецца да 2 жніўня 2016 і не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў.

12 ліпеня а 19-ай гадзіне адбудзецца прэзентацыя часопіса DIK Fagazine, які выдае Караль Радзішэўскі. (На ангельскай мове з перакладам)


Фота з адкрыцця выставы:
У Мінску адкрылася выстава «Інстытут квір-архіваў»
У Мінску адкрылася выстава «Інстытут квір-архіваў»
У Мінску адкрылася выстава «Інстытут квір-архіваў»
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.