падзеі Беларусь 18 ліпеня 2016

Прэзентацыя брашуры “Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя”

Прагляды: 1 748

Час: 21 ліпеня 2016 года (чацвер), 19:00.
Месца: Менск, галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37А).

Прэзентацыя брашуры “Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя”


У апошнія гады нарастае цікавасць да нядаўняй ЛГБТ-гісторыі ў краінах Усходняй Еўропы. З аднаго боку, яна выклікана неабходнасцю ізноў і ізноў даказваць відавочнае: аднаполая сэксуальнасць з’яўляецца ў нашым рэгіёне не нейкім “імпартам з Захаду”, а існавала здаўна, як і ў кожным іншым грамадстве. З іншага боку, зараджэнне і развіццё ЛГБТ-супольнасці выклікае цікавасць прадстаўнікоў гэтай супольнасці да “сваёй” гісторыі, культуры, іншых спосабаў канструявання калектыўнай ідэнтычнасці. З пункту гледжання (прагрэсіўных) акадэмічных колаў, гісторыя (гома)сэксуальнасці – надзвычай цікавы сюжэт, па якім можна прасачыць і ўзровень аўтаноміі медыцыны і юрыспрудэнцыі, і агульны ўзровень талерантнасці ў грамадстве, і проста зірнуць на ўсё той жа “рэальны сацыялізм” 1960-1980-х гадоў з зусім іншага пункту гледжання.

Прэзентацыю правядзе аўтар брашуры Уладзімір Валодзін.

Надзвычай дарэчным фонам для прэзентацыі будзе выстава QAI/BY, якая зараз ідзе ў галерэі “Ў” і ў якой абгаворваецца беларускае квір-мінулае.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.