Інтэграцыйны летнік Круглае возера 2016

by.odb-office.eu | Прагляды: 2 455

6 – 16 жніўня 2016 года беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» ладзіць паблізу Плешчаніц (Беларусь) інтэграцыйны летнік «Круглае возера 2016». На працягу 10-ці дзён удзельні_цы летніку будуць жыць у намётах па беразе возера. Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 год, у тым ліку людзі с інваліднасцю. Мэта інтэграцыянага летніку – абмеркаванне працэсаў сацыялізацыі чалавека, уплыву асяроддзя на жыццё, шляхоў хуткай адаптацыі ў сучасным грамадстве.

Інтэграцыйны летнік Круглае возера 2016
фота © rrby.org

Удзельні_цы летніка навучацца:
• прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, без прымхаў і ўмоўнасцей;
• максімальна выкарыстоўваць патэнцыял кожнага чалавека ў каманднай працы;
• вырашаць канфліктныя сітуацыі і ператвараць іх у карысны досвед;
• выказваць свае меркаванні і праяўляць ініцыятыву;
• самастойнай арганізацыі вольнага часу;
• прымаць рашэнні і ўсведамляць наступствы сваіх учынкаў.

Арганізатар_кі забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд з Мінска да летніка. Кандыдат_кі мусяць даслаць анкету на е-мэйл: [email protected].
Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельні_ц – 25 ліпеня 2016 года.
Тэлефон для даведак: (029) 555 68 38

Таксама праводзіцца набор валантор_ак! Усі жадаючыя, якія хочуць прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні летніку, могуць звяртацца па адрасе:
[email protected] ці ў прыватныя паведамленні Укантакце

Інтэграцыйны летнік Круглае возера 2016
фота © rrby.org