літаратура Беларусь 27 кастрычніка 2016

«Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі?»

Прагляды: 1 238

© Steven Spazuk
ГКК «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 1 лістапада на літаратурную дыскусію «Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі» з удзелам паэтак Валянціны Аксак (Aksak Valiantsina), Вольгі Гапеевай (Volha Hapeyeva) і Насты Кудасавай. Мадэратарка — паэтка Юля Цімафеева (Yulya Tsimafeyeva).

Са школьных часоў мы маем зборны вобраз «паэтэсы» — сентыментальнай ці, наадварот, экзальтаванай паненкі, якая ў вершах толькі і робіць, што скардзіцца на няшчаснае каханне і апявае прыгажосць роднай зямлі. Але колькі ў тым вобразе было праўды, а колькі маны? І хто такія сучасныя беларускія аўтаркі, якія ў тлумную інфармацыйную эпоху імкнуцца гаварыць са светам паэтычнымі радкамі? Як яны прыйшлі ў літаратуру і чаму засталіся, пра што пішуць і чаго пазбягаюць, якіх анёлаў і дэманаў у сабе забіваюць ці, наадварот, вырошчваюць? Як ставяцца да славы, вар’яцтва, вайны і палітыкі і якой бачаць будучыню паэзіі пасля сябе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама новыя вершы ўдзельніц дыскусіі вы пачуеце ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Пачатак імпрэзы 1 лістпада ў 19.00.

Адрас: вул. Карла Маркса, 30 (Літаратурны музей Петруся Броўкі)

Старонка iмпрэзы на Facebook
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.