падавайся падзеі 21 лістапада 2016

Зімовая школа «Біясіла і семіётыка цела» (Эстонія)

ОДБ-Брусель | Прагляды: 1 424

© Frédéric Fontenoy
20-25 лютага 2017 года ў Кяэрыку (Эстонія) Універсітэт Тарту ладзіць зімовую школу «Біясіла і семіётыка цела».

Курс уключае лекцыі і інтэрактыўныя заняткі. Вітаюцца кандыдаты з базавымі ведамі ў галіне сацыяльнай тэорыі, навыкамі крытычнага аналізу і незалежнага мыслення.

Тэмы вывучэння і абмеркавання: палітыкаанатомія мастацтва пратэсту, сэксуальная дэмакратыя і новая халодная вайна, ультраправыя партыі ў Еўропе (сацыяльны кансерватызм, нацыяналізм, антымульцікультуралізм), нацыянальная ідэнтычнасць і біяпалітыка на былой савецкай прасторы, постсавецкая біяпалітыка (палітычныя практыкі і прылады), біяпалітыка і спорт.

Навучанне пройдзе на ангельскай мове. Лакацыя: спартовы цэнтр Універсітэта Тарту ў Кяэрыку. Пражыванне падчас заняткаў платнае.

Дэдлайн — 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Далучайся да нашай рассылкі
Раз на месяц выходзім на сувязь, каб паведаміць, як маемся.