«Журналісты за талерантнасць» запрашаюць да ўдзелу ў Школе талерантнасці

Прагляды: 1 271

© Mike McQuade
Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» у супрацоўніцтве з Article 19 запрашаюць да ўдзелу ў Пятай Школе талерантнасці для журналіста_к «Талерантнасць: ад мовы варожасці да разумення і прыняцця разнастайнасці».

Калі: 24-26 сакавіка 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Мэтавая група: журналіст_кі (штатныя і фрылансер_кі), рэдактар_кі сродкаў масавай інфармацыі і блогер_кі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні да кандыдата_к:

- узрост ад 18 да 40 гадоў;
- актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных груп;
- мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
- быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі Школы;
- абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатар_каміі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатар_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельні_ц, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо вагонам цягніка з месцамі для сядзення). У сваёй заяўцы неабходна абавязкова пазначыць, ці маецца шэнген-віза на дні правядзення Школы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 сакавіка 2017 года.
Заяўку на ўдзел мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, якія трэба даслаць на [email protected]. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурсу.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.