ЛГБТК падзеі кіно 13 красавіка 2017

Літоўскі рэжысёр і ЛГБТК-актывіст прадставіць свой фільм у Мінску

Прагляды: 1 244

Фестываль кіно «Паўночнае Ззянне» пачне сваю леташнюю праграму з фільма Ромаса Забараўскаса «Ад Літвы не ўцячы». Акрамя сваёй рэжысёрскай дзейнасці, Ромас таксама вядомы ў Літве як ЛГБТК-актывіст. Рэжысёр плануе прымаць удзел у прэзентацыі фільма ў Мінску.

Кароткі сюжэт фільма выглядае так:
Пасля таго, як сяброўка рэжысёра і актрыса Індрэ забівае сваю маці, багаценькі Ромас плануе сумесны ўцёк з Літвы. Ягоны мексіканскі бойфрэнд дапамаге неахвотна. Па дарозе Ромас пачынае здымаць імправізаваны эксперыментальны фільм на свой смартфон. Падзеі набываюць нечаканы паварот, усе сакрэты, успаміны і эмоцыі робяць гэтае падарожжа напоўненым нават большым сэнсам, чым рэжысёр Ромас мог уявіць.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

КАЛІ — 19 красавіка, 19:00.
ДЗЕ — кінатэатр «Мір».
КОШТ КВІТКА — 5 BYN.



Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскiх краін «Паўночнае ззянне» — штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Паказы адбываюцца ў двух гарадах – Мінску і Віцебску адначасова.
Аб праекце Звязацца з камандай English
Лого MAKEOUT
Сайт належыць Сацыяльна-інфармацыйнай ўстанове па падтрымцы праектаў ў сферы гендэрнай роўнасці "АУТЛАУД", якая зарэгістравана 20 сакавіка 2018 г. Мінгарвыканкамам. Статут можна спампаваць тут.