Трэнінг «Жывая Бібліятэка ад А да Я: што варта ведаць?»

11:45, 10 красавіка 2018
Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста, і з-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў, арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», маючы больш за тры гады досведу арганізацыі фармату ў Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не проста! Знайсці «правільнае» памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У неспрактыкавана_й арганізатар_кі ўсё гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Але мы рады падзяліцца нашым досведам, каб вы маглі правесці мерапрыемства прыемна і карысна для ўсіх бакоў.

Для каго трэнінг? Для будучых Бібліятэкараў і Бібліятэкарак, то-бок для тых, хто хоча самастойна альбо ў складзе нашай каманды ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы ладзіць Жывыя Бібліятэкі і змяняць грамадства да лепшага! Не важна, колькі ў вас досведу і якога вы ўзросту! Галоўнае, каб вы хацелі рабіць Жывыя Бібліятэкі ў Беларусі разам з намі і прытрымліваліся нашых каштоўнасцяў (павага да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, недыскрымінацыя, роўнасць). Мовы трэнінгу: беларуская і руская.

Трэнінг запланаваны на 5-6 траўня 2018 года (субота-нядзеля) на 2 поўныя дні ў Мінску. Чакаецца, што ўсе ўдзельні_цы перад трэнінгам вечарам 4 траўня наведаюць Жывую Бібліятэку ў Мінску з мэтай непасрэднага знаёмства з фарматам.

Арганізатар_кі мерапрыемства пакрываюць транспартныя выдаткі ўнутры краіны (цягнік, маршрутка, аўтобус), забяспечваюць харчаванне падчас трэнінгу. Пры неабходнасці можа весціся размова пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне ў Мінску падчас трэнігу.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 23:59 20 красавіка запоўніць заяўку па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная, і арганізатар_кі пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 24 красавіка па электроннай пошце.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Трэнінг ад А да Я».

***Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі — людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляд, і Чытачы — удзельні_цы мерапрыемства. Чытач_кі прыходзяць, рэгіструюцца, атрымоўваюць картку чытач_кі і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатара_к вы можаце знайсці на нашым сайце.

Распавесці сябрам:
Подписать петицию
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.