«Пачуцці»: воркшоп пра важнасць эмоцыяў ад Алок Вэйд-Мэнан для ЛГБТК-людзей

10:50, 18 ліпеня 2018
Увага! Гэты воркшоп толькі для ЛГБТК-людзей*.

MAKEOUT запрашае на воркшоп пра пачуцці ад Алок Вэйд-Мэнан.

Як часта нам даводзілася звяртацца да тэорыяў, каб абараніць наша права на пачуцці? Колькі разумных словаў давялося прыдумаць, толькі б не сказаць «я баюся»? Што адбудзецца, калі мы прызнаем, што нашыя пачуцці каштоўныя самі па сабе?

На гэтым воркшопе мы будзем гаварыць пра рэўнасць, адзіноту, боль, прагу любові, пра ўсе тыя нашы часткі, якія нам усім час ад часу даводзілася абясцэньваць, знішчаць у сабе. Разам мы будзем шукаць мову, межы і магчымасці для прызнання нашых эмоцыяў.

Калі: 31 ліпеня 19:00
Дзе: Мінск, пра месца мы дакладна паведамім пасля рэгістрацыі

Колькасць месцаў абмежаваная!

Для рэгістрацыі на мерапрыемства запоўніце, калі ласка, кароткую форму.

Ты таксама можаш зарэгістравацца на адкрыты выступ-перфоманс Алок «Femme in Public» у Мінску 1 жніўня.

Алок Вэйд-Мэнан — індыйска-амерыканск_ая гендарна-небінарн_ая паэт_ка, перформер_ка, транс* актывіст_ка. Праз розныя арт-актывісцкія практыкі яны (Алок ужываюць да сябе займеннікі множнага ліку) расказваюць пра свой досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сістэмнай траўмы, які яны вызнаюць як нябелы, трансгендарны чалавек, чалавек з вопытам міграцыі ў «белай», кансерватыўнай Амерыцы.
_____________
*Што мы маем на ўвазе, калі гаворым што гэты воркшоп для ЛГБТК-людзей?

Мы ўсе вызначаем сваю ідэнтычнасць па-рознаму і выкарыстоўваем для сябе розныя словы. Гэта можа тычыцца нашага полу, гендару, сэксуальнасці. Гэта таксама можа тычыцца ўсякага вопыту, у якім мы адчуваем складанасць вызначаць сябе, сваю любоў і жыццё ў такіх катэгорыях як «мужчынскае» і «жаночае».

Калі справа тычыцца гендарнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі, мы ўпэўненыя, што людзі самі ведаюць, хто яны. Мы не «гендарная паліцыя», каб пытацца пра тваю ідэнтычнасць. Калі ты адчуваеш, што гэты воркшоп для цябе, смела запаўняй анкету.

Распавесці сябрам:
Подписать петицию
Материал на MAKEOUT
18+
Меркаванні ў артыкулах належаць аўтар_цы і неабавязкова адлюстроўваюць пазіцыю праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта абавязкова актыўная спасылка.